10 ліпеня МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
У прыватнасці да яго дадалі яшчэ 18 прозвішчаў. Такім чынам цяпер у «Спісе экстрэмістаў» 6 772 чалавекі, паведамляе «Вясна».
У тым ліку, сярод новых «экстрэмістаў» 19-гадовы хлопец Данат Дашкоўскі, а таксама 70-гадовая пенсіянерка Ніна Гнядзько.
аз