Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 18 прозвішчаў

10.07.2026 12:40
Такім чынам цяпер у спісе 6 772 чалавекі.
Будынак МУС РБАўтар: Anna Chervonets - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=21822928

10 ліпеня МУС зрабіла традыцыйнае пятнічнае абнаўленне «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

У прыватнасці да яго дадалі яшчэ 18 прозвішчаў. Такім чынам цяпер у «Спісе экстрэмістаў» 6 772 чалавекі, паведамляе «Вясна».

У тым ліку, сярод новых «экстрэмістаў» 19-гадовы хлопец Данат Дашкоўскі, а таксама 70-гадовая пенсіянерка Ніна Гнядзько.

аз