Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ад пачатку году інфляцыя ў Беларусі склала 2,9%, найбольш падаражэлі паслугі і гародніна

10.07.2026 13:40
Інфляцыю стымулюе рост цэнаў на камунальныя паслугі і транспарт.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ад пачатку года інфляцыя ў Беларусі склала 2,9%, у чэрвені — 0,3%, паведаміў Белстат. Найбольш падаражэлі паслугі  на 6,7%, харчовыя тавары падаражэлі на 1,8%, нехарчовыя  на 1,5%.

За месяц, паводле дадзеных установы, найбольш падаражэла бульба  з 1,2 да 2,08 рубля за кілаграм, капуста  з 1,76 да 2,1 рубля за кілаграм, морква  з 1,37 да 2,32 рубля за кілаграм, даражэла і іншая свежая гародніна.
«Свабода» нагадвае, што прагноз інфляцыі ў Беларусі ад Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР)  5,8% за год.

Прырост ВУП банк прагназуе на ўзроўні 1,3%, а курс беларускага рубля  3 рублі за долар. У банку мяркуюць, што інфляцыя ў Беларусі паскорыць імпарт ціску цэнаў з Расіі і дэфіцыт працоўных рэсурсаў. Але гэты прагноз актуальны пры ўмове запаволення інфляцыі ў Расіі і працягу адміністрацыйнага рэгулявання цэн.

Тымчасам у Расіі інфляцыя ўзмацнілася ў сувязі з паліўным крызісам.

У Еўразійскім банку развіцця мяркуюць, што інфляцыя ў Беларусі паскораць перанос ціску цэнаў з Расіі і дэфіцыт працоўных рэсурсаў.

Асноўны ўклад у інфляцыю ў Беларусі сёлета зрабіла дзяржава. У сакавіку праезд у аўтобусах гарадскіх і прыгарадных маршрутаў падаражэў на 15%. У траўні выраслі тарыфы на праезд чыгункай. Такім чынам, паводле падлікаў парталу Blizko, білеты на пасажырскія чыгуначныя перавозкі падаражэлі на 27%.

Таксама на 7% у траўні падвысіліся цэны на камунальныя паслугі. З 1 сакавіка падвышаныя цэны на газ і электрычнасць.

Тарыфы на ацяпленне выраслі з 1 чэрвеня на 7,3%, што паўплывае на інфляцыю ў другой палове года.

Паводле прагнозаў ураду Беларусі, інфляцыя ў 2026 годзе мае быць не вышэйшай за 7%.

Раней улады прызналі, што летась інфляцыя перавысіла паказчык, запланаваны ўрадам,  5 працэнтаў. Рэальная інфляцыя за 2025 год, паводле афіцыйных крыніц, склала 6,8%.

аз