Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка больш не разлічвае на расійскі газ?

13.07.2026 15:33
У Беларусі трэба настойліва пераходзіць на ацяпленне пелетамі, газ — толькі як рэзерв, казаў ён у Шклове.
Пелетыкрыніца: allegro.pl

У Беларусі неабходна настойліва пераходзіць на ацяпленне пелетамі, а прыродны газ і іншыя віды паліва выкарыстоўваць толькі як рэзерв. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас рабочай паездкі ў Шклоўскі раён, дзе наведаў рэканструяваны аграсэрвіс, піша БелТА, на што звярнула ўвагу Наша Ніва.

Лукашэнцы паведамілі, што кацельня аграсэрвісу працуе на драўняных пелетах.

— Правільна. Паступова, настойліва трэба пераходзіць на ацяпленне пелетамі, дровамі і іншым. Вось у палякаў цяпер завоблачныя цэны на пелеты. Не купляюць у Беларусі гэтую прадукцыю. Ну, як хочаце. Пелеты патрэбны тут. Трэба ацяпляць імі ў Беларусі, — сказаў ён.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі ёсць вялікая колькасць мясцовай драўнянай сыравіны, якую неабходна эфектыўна перапрацоўваць і выкарыстоўваць.

— Мы гэта ўмеем рабіць. Заводаў у нас дастаткова. Таму пелеты і яшчэ раз пелеты. Прыродны газ або іншая крыніца паліва — толькі як рэзерв, — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.


яс