Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У мінскай кватэры даследчыка сталінскіх рэпрэсій правялі вобшук

14.07.2026 14:02
Прычыны вобшуку невядомыя.
 .
Ігар Станкевіч. Крыніца: «Еўрарадыё»

Сілавікі правялі вобшук у мінскай кватэры вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча. Сам Станкевіч апошнія гады знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Пра вобшук ён даведаўся ад сваёй былой жонкі, з якой ён у разводзе ўжо 18 гадоў, піша «Еўрарадыё» са спасылкай на «Віцебскую вясну». З яе нумара Станкевічу патэлефанаваў невядомы, які хацеў паразмаўляць з ім. Станкевіч папрасіў, каб мужчына назваўся, але той толькі заявіў, быццам бы даследчык «вярбуе людзей, каб атрымліваць пад гэта гранты». Прычыну вобшуку суразмоўца таксама не патлумачыў.

Станкевіч кажа, што ягоныя блізкія пастаянна адчуваюць ціск з боку сілавікоў: у кагосьці з іх бралі аналіз ДНК, у кагосьці перыядычна праводзяць вобшукі і распытваюць, чым і дзе займаецца іх сваяк.

Даследчык пакінуў Беларусь пад пагрозай палітычнага пераследу, сацсеткі ягонай ініцыятывы «Кабылякі. Расстраляныя ў Оршы» прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Станкевіч абвешчаны ў вышук на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

вс