Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Падчас пасяджэння Часовай следчай камісіі Вярхоўнай Рады Украіны АПК закрануў праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы ва Украіне

16.07.2026 16:03
Былі прадстаўлены як сістэмныя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі, іх сем'і і іншыя грамадзяне Беларусі ва Украіне.
               ,     BYSOL  ,
Прадстаўніца АПК па сацыяльнай палітыцы па пытаннях працы з беларускімі добраахвотнікамі і іх сем'ямі Анастасія Махамет, а таксама прадстаўніца фонду BYSOL ва Украіне, валанцёрка Марыя Аніміяt.me/s/CabinetBelarus

Прадстаўнікі АПК прынялі ўдзел у пасяджэнні Часовай следчай камісіі Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях расследавання магчымых парушэнняў заканадаўства Украіны ў сферы абароны, антыкарупцыйнага заканадаўства, а таксама захавання правоў і свабод чалавека падчас дзеяння ваеннага стану, паведамляецца ў тэлеграм-канале Абʼяднанага Пераходнага Кабінета.

У пасяджэнні(13 ліпеня) прынялі ўдзел намесніца прадстаўніцы Абʼяднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы па пытаннях працы з беларускімі добраахвотнікамі і іх семʼямі Анастасія Махамет, а таксама прадстаўніца фонду BYSOL ва Украіне, валанцёрка Марыя Аніміяпаведамляецца ў тэлеграм-канале АПК.

Падчас выступлення былі прадстаўлены як сістэмныя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі, іх семʼі і іншыя грамадзяне Беларусі ва Украіне, так і прапановы па іх вырашэнні.

Прапанаваныя змены датычацца некалькіх ключавых напрамкаў.

У тым ліку прапанавана ўдасканаліць механізмы легалізацыі для беларусаў, якія не могуць бяспечна атрымаць або абнавіць беларускія пашпарты. Таксама ўзнята пытанне магчымасці легальнага пражывання і атрымання дакументаў без неабходнасці звяртацца ў дзяржаўныя органы Беларусі, калі гэта стварае пагрозу палітычнага пераследу.

Асобная ўвага была нададзена неабходнасці ўнясення змен у пастановы Кабінета Міністраў № 884 і №168, каб грамадзяне Беларусі не гублялі права на сацыяльныя выплаты толькі праз сваё грамадзянства. Падчас слуханняў таксама ўздымаліся пытанні выплат семʼям зніклых без вестак і загінулых беларускіх добраахвотнікаў.

Удзельнікі слуханняў звярнулі ўвагу на неабходнасць ліквідацыі абмежаванняў, якія не дазваляюць многім грамадзянам Беларусі адкрываць банкаўскія рахункі і, як следства, афіцыйна працаўладкоўвацца ва Украіне.

Асобна абмяркоўваліся праблемы, звязаныя з патрабаваннем даведак аб несудзімасці, а таксама з немагчымасцю абнавіць беларускія пашпарты без рызыкі палітычнага пераследу.

У сваю чаргу Анастасія Махамет звярнула ўвагу на прававую няроўнасць, якая закранае беларусак, што знаходзяцца ў шлюбе з грамадзянамі Украіны. Паводле дзеючых нормаў асобныя механізмы легалізацыі дзейнічаюць для жонак вайскоўцаў, але не распаўсюджваюцца на беларусак, чые мужы – звычайныя грамадзяне Украіны.

Таксама было адзначана, што прапанаваныя змены павінны ўлічваць не толькі патрэбы семʼяў вайскоўцаў, але і іншых грамадзян Беларусі, якія не могуць бяспечна абнавіць пашпарты і праз гэта рызыкуюць страціць легальны статус ва Украіне.

аз