Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія і Украіна правялі на тэрыторыі Беларусі чарговы абмен целамі загінулых жаўнераў

16.07.2026 17:01
Раней абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй адбыўся ў Беларусі 26 чэрвеня.
        16
У пункце пропуску «Новая Гута» ў Гомельскай вобласці 16 ліпеня адбыўся абмен целамі загінулых жаўнераў tvrgomel.by

Чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў паміж Расіяй і Украінай прайшоў 16 ліпеня на тэрыторыі Беларусі, паведамляе дзяржаўнае агенцтва «Белта».

У пункце пропуску «Новая Гута» ў Гомельскай вобласці адбыўся абмен па формуле 501 на 31. Большую колькасць перадаў расійскі бок украінскаму.

Беларусь не ўпершыню ўдзельнічае ў арганізацыі і правядзенні абменаў ваеннапалоннымі, грамадзянскіх асоб, целамі загінулых ваеннаслужачых паміж Украінай і Расіяй.

Раней абмен ваеннапалоннымі адбыўся ў Беларусі 26 чэрвеня па формуле 160 на 160. У сваю чаргу 27 чэрвеня адбыўся абмен цывільнымі палоннымі па формуле 7 на 7.

аз