Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На польска-беларускім памежжы праходзіць фестываль TUTAKA

17.07.2026 11:28
Акрамя канцэртаў, арганізатары падрыхтавалі сустрэчы з беларускімі паліыткамі і грамадскімі дзяячамі, а таксама паказы фільмаў, дыскусіі, майстар-класы і адкрытыя запісы падкастаў.
     TUTAKA 2025 ()
Адна з зон актыўнасці на фестывалю TUTAKA 2025 (ілюстрацыя)Фота: Беларуская служба Польскага радыё, radyjo.net

На Беласточчыне распачаўся VI фестываль беларускай культуры TUTAKA, які сёлета праходзіць з 16 па 19 ліпеня ва ўрочышчы Барык. 

У музычнай праграме выступяць гурты Dzieciuki, B:N:, RIMA, «Разбітае сэрца пацана», а таксама рэпер Vinsent і спявачка Анастасія Рыдлеўская. 

Акрамя канцэртаў, арганізатары падрыхтавалі сустрэчы з беларускімі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі, а таксама паказы фільмаў, дыскусіі, майстар-класы і адкрытыя запісы падкастаў.

Асобнае месца ў праграме займаюць тэмы беларускай культуры, гісторыі і грамадзянскай супольнасці. Таксама падчас фестывалю адбудзецца футбольны турнір памяці мастака і палітвязня Алеся Пушкіна.

Упершыню за ўсю гісторыю фестывалю ўваход зрабілі платным: білет для дарослых каштуе 150 злотых.

эж