Вядомы беларускі апазіцыйны лідар Павал Севярынец завітаў на фестываль Tutakа. Палітык выступіў на адкрыцці фэсту ў пятніцу, таксама ўзяў удзел у дэбатах у суботу. Севярынец плануе таксама выступіць на прэзентацыі «Беларусь — гэта святое» ў нядзелю.
Палітык запрасіў на сустрэчу з ім «дзеля таго, каб пабачыцца, абняцца, паразмаўляць, абмеркаваць падзеі, набыць і падпісаць кнігі».
На фестывалі Tutaka Павел Севярынец выканаў таксама ўласны рэп: «Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!»
— Пакуль ехалі з Барысом Гарэцкім з Вільні да Беластока, напісаў шэсць куплетаў, парэпеціравалі з дзецьмі, — расказаў Павел са сцэны на фестывалі Tutaka, што праходзіць на Падляшшы.
юл