Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Амбасадара Узбекістана ў Беларусі звольнілі праз «абыякавае стаўленне» да працы

22.07.2026 12:06
Адстаўка ўзбекскага амбасадара адбылася неўзабаве пасля скандалу з узбекскімі працоўнымі мігрантамі ў Беларусі
     ,    21  2026 ,   .
Амбасадар Узбекістану ў Беларусі Рахматула Назараў, адпраўлены ў адстаўку 21 ліпеня 2026 года, і Аляксандр Лукашэнка. Фота: ont.by

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў адправіў у адстаўку амбасадара краіны ў Беларусі Рахматулу Назарава. Паводле афіцыйнай версіі, прычынай стала «абыякавае стаўленне» да пытанняў прыцягнення інвестыцый і развіцця знешняга гандлю.

 Як паведамляе «Белсат», рашэнне было прынятае на фоне крытыкі працы шэрагу ўзбекскіх дыпламатаў. Назараў займаў пасаду з лютага 2024 года. Тады Мінск і Ташкент дамовіліся рэалізаваць інвестыцыйныя і экспартныя праекты больш як на 1 млрд долараў, а ўжо ў сакавіку 2026-га амбасадар заяўляў пра намер павялічыць таваразварот да 2 млрд долараў.

Адстаўка ўзбекскага амбасадара адбылася неўзабаве пасля скандалу з узбекскімі працоўнымі мігрантамі ў Беларусі, якія паскардзіліся на нізкія заробкі і ўмовы працы. Пасля гэтага Мірзіёеў запатрабаваў забяспечыць выкананне дамоўленасцяў, дасягнутых падчас перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам.

эж