Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расійскі ўдар па пункце гуманітарнай дапамогі на Запарожжы: 29 загінулых, 48 зніклых без вестак

03.11.2026 09:09
Спачатку расіяне скінулі на школу, дзе раздавалі гуманітарную дапамогу авіябомбу, пасля чаго нанеслі яшчэ дзевяць паўторных удараў.
               .              2  2026 .
Украінскія вайскоўцы стаяць каля падземнага сховішча на тэрыторыі мясцовай школы ў прыфрантавым горадзе Камышуваха Запарожскай вобласці. Школа выкарыстоўвалася як пункт раздачы гуманітарнай дапамогі і пацярпела ў выніку расійскага авіяўдару 2 лістапада 2026 года.REUTERS/Stringer

Колькасць забітых у выніку расійскіх авіяўдараў па Камышувасе ў Запарожскай вобласці Украіны ўзрасла да 29 чалавек. Яшчэ пяць чалавек атрымалі раненні, 48 лічацца зніклымі без вестак. Пра гэта паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі Міхаіл Семікін. На месцы ўдару працягваюцца пошукава-выратавальныя работы.

— Маштаб трагедыі жахлівы. За кожнай лічбай — чалавечае жыццё, сям’я, якая страціла самых дарагіх людзей, або людзі, якія дагэтуль чакаюць вестак пра сваіх блізкіх, — напісаў ён у сацыяльных сетках.

Расійскія войскі атакавалі Камышуваху 2 лістапада. Удар прыйшоўся па школе, дзе ў той час раздавалі гуманітарную дапамогу.

Спачатку расіяне скінулі на яе авіябомбу, пасля чаго нанеслі яшчэ дзевяць паўторных удараў. Паводле папярэдніх звестак, сярод загінулых і параненых — не толькі мірныя жыхары, але і паліцэйскія ды ратавальнікі.

iar/эж