Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская: 27 ліпеня 1990 года Беларусь зрабіла важны крок да незалежнасці

27.07.2026 12:00
27 ліпеня было ў Беларусі Днём Незалежнасці да 1996 года.
27        1996 .
27 ліпеня было ў Беларусі Днём Незалежнасці да 1996 года.t.me/tsikhanouskaya

Прыняцце Дэкларацыі аб суверэнітэце, якое адбылося 27 ліпеня 1990 года, было вельмі важным крокам Беларусі да незалежнасці, канстатавала Святлана Ціханоўская ў гадавіну прыняцця дакумента. Паводле яе, за гэтай датай стаяць людзі, якія хацелі, каб Беларусь нарэшце сама вырашала свой лёс.

— Гэта быў вынік прабуджэння. Пасля Чарнобыля, пасля адкрыцця праўды пра Курапаты, пасля рухаў за свабоду ў суседніх краінах усё больш беларусы адчувалі: мы маем права быць асобнай краінай. Мае права існаваць Беларусь, і не як дадатак да чужой імперыі, а як дом для свайго народа,  заявіла дэмакратычная лідарка Беларусі.

Яна нагадала, што «незалежнасць не з’явілася сама па сабе  за яе змагаліся, яе выбіралі і адстойвалі.

 Сённяшняя дата не пра мінулае. Яна пра сучаснае. Бо Беларусь павінна быць самастойнай, мірнай і вольнай ад чужой зброі ды чужых войнаў,  дадала Святлана Ціханоўская.

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі была прынятая 27 ліпеня 1990 года дэпутатамі Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. «За» прагаласавалі 229 з 232 дэпутатаў, якія зарэгістраваліся на пасяджэнні, трое не галасавалі, нагадвае «Позірк».

На прапанову дэпутата Анатоля Вярцінскага парламент пастанавіў лічыць 27 ліпеня Днём Незалежнасці і штогод адзначаць яго як дзяржаўнае свята («за» — 210 галасоў).

25 жніўня 1991 года, пасля правалу путчу кансерватыўнай часткі кіраўніцтва СССР, Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі статус канстытуцыйнага закона.

27 ліпеня было ў Беларусі Днём Незалежнасці да 1996 года.

У лістападзе 1996 года на падставе афіцыйных вынікаў канстытуцыйнага рэферэндуму святкаванне Дня Незалежнасці было перанесена на 3 ліпеня  дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскіх войскаў.

аз

Алесь Лагвінец: Ад нашага суверэнітэту амаль нічога не засталося

27.07.2026 06:10
Суверэнітэт — гэта не аднаразовы акт, які здабываецца ў адзін дзень. Трыццаць шэсць гадоў таму была прынята Дэкларацыя пра дзяржаўны суверэнітэт і незалежнасць.