Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Амаль суткі чакання — вярнуліся чэргі на выезд з Беларусі

27.07.2026 17:12
Дзяржаўны памежны камітэт паведамляе, што на беларускай мяжы зноў утварыліся аўтамабільныя чэргі на ўезд у краіны ЕС.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: gpk.gov.by

Ведамства адзначае на афіцыйным сайце, што ў зоне чакання каля Брэста 730 аўтамабіляў. У дадатак на выезд з Беларусі там чакаюць і 16 турыстычных аўтобусаў.

Удзельнікі адмысловых памежных чатаў паведамляюць, што ад моманту выкліку да праезду польскай мяжы праходзіць у сярэднім 5-7 гадзін. Сярэдні час чакання на выклік складае прыкладна 21 гадзіну. За гадзіну выклікаюць прыкладна 21 аўтамабіль.

У панядзелак у «Брузгах» чарга на выезд складала 55 аўтамабіляў. За гадзіну выклікаюць прыкладна 15 аўтамабіляў.

На пераходзе для грузавых аўтамабіляў «Казловічы чарга дасягала 680 грузавікоў, а на «Бераставіцы» — 120.
На мяжы з Літвой сітуацыя выглядае складанай, але не так напружана, як у Брэсце.

ав