Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі асудзілі завочна аднаго з заснавальнікаў беластоцкага фонду

28.07.2026 15:02
Прысуд: пяць гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Беларускі суд завочна асудзіў аднаго з заснавальнікаў беластоцкага фонду «Акно на Усход» Паўла Міцкевіча. Ён асуджаны за «дыскрэдытацыю дзяржавы і падтрымку экстрэмісцкай дзейнасці».

Прысуд быў вынесены ў Гродне ў рамках так званай спецыяльнай працэдуры. Гэта значыць, што прысуд быў агучаны ў адсутнасці падсуднага. Старшыня беластоцкага фонду быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

— Гэта паказвае, што аказанне дапамогі тым, каму яна патрэбная, можа стаць падставай для пераследу і рэпрэсій. Прысуд не стаў для мяне нечаканасцю, — пракаментаваў Павел Міцкевіч Апошнія два гады пастаянна адбываліся ператрусы, допыты ў Гродне, гэтая тэма пастаянна была прысутная. Цяжка каментаваць гэты прысуд. Адзінае, што я рабіў у прафесійным плане – гэта падтрымка беларусаў, якія былі прымушаныя пакінуць Беларусь, прыехалі ў Польшчу, дзе знайшлі свой бяспечны дом.

Два тыдні таму Гродзенскі раённы суд прызнаў лагатып, вэб-сайт і профілі ў сацыяльных сетках беластоцкага фонду «Акно на Усход» экстрэмісцкімі матэрыяламі. На працягу шасці гадоў рэжым Лукашэнкі прыняў шмат падобных рашэнняў, прызнаючы «экстрэмістамі» беларускіх актывістаў у Польшчы, Літве ды іншых краінах.

— Беларускія ўлады вельмі хацелі б спыніць нашу дзейнасць, — адзначае Павел Міцкевіч. — Гэта спроба запалохаць – як тых, хто актыўна выказвае сваю пазіцыю, так і арганізацыі — польскія і беларускія. Так што гэта імкненне запужаць і стрымаць актыўную дзейнасць па падтрымцы беларусаў.

У красавіку 2025 года Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, у якой назваў пераслед рэжымам Лукашэнкі грамадзян Беларусі, якія пражываюць у ЕС, парушэннем тэрытарыяльнага суверэнітэту дзяржаў-членаў. Адначасова орган ЕС заклікаў да салідарнасці, агульнаеўрапейскай падтрымкі і эфектыўнай абароны беларусаў у выгнанні.

IAR/нг

У Беларусі прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй фонд, які дзейнічае ў Беластоку

21.07.2026 10:45
Фонд паведаміў пра гэта ў сацыяльных сетках.