Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі са шпіталя пасля аперацыі на сэрцы, паведамляе Katolik.life.
80-гадовага Кандрусевіча шпіталізавалі з-за праблем з сэрцам. Урачы выявілі сардэчную недастатковасць і прадухілілі новы інфаркт. Пасля паляпшэння стану Кандрусевічу правялі аперацыю на сэрцы: устанавілі новыя стэнты і прачысцілі старыя.
У 2024 годзе Кандрусевіч перанёс інфаркт і аперацыю на сэрцы. У 2023 годзе ў яго выявілі анкагалічнае захворванне.
вс