Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Вясна» папярэджвае: невядомы акаўнт выдае сябе за журналіста BBC

13.08.2026 15:14
Яго сувязь з брытанскай медыякарпарацыяй не пацверджана.
    ,     .
Марк Фрыдрых прадстаўляецца журналістам ВВС, але там яго не ведаюць.Скан: ПЦ "Вясна"

У беларускай інфармацыйнай прасторы распаўсюджваецца папярэджанне пра падазроны акаўнт, аўтар якога прадстаўляецца журналістам BBC, хоць яго сувязь з брытанскай медыякарпарацыяй не пацверджаная — паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле наяўнай інфармацыі, ён піша былым палітвязням і прапануе ім інтэрв’ю; сярод тых, хто ўжо пагадзіўся на размову, называюць палітычнага актывіста і былога палітвязня Мікалая Дзядка. Пасля інтэрв’ю аўтар акаўнта, як сцвярджаецца, прапануе «далейшыя зносіны на сваіх умовах».

У профілі ён называе сябе фрылансерам, аднак адкрытых пацвярджэнняў яго працы ў BBC няма, а выкарыстаная фатаграфія, паводле зваротнага пошуку, можа належаць іншаму чалавеку ці быць створаная праз ШІ.

Папярэджанне накіравалі непасрэдна ў BBC, дзе сітуацыю назвалі «вельмі сур’ёзнай і трывожнай».

нг