Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

МЗС Чэхіі ўнесла ва ўрад прапанову аб спрашчэнні выдачы візаў сваякам беларусаў

14.08.2026 17:02
Прапанаваныя змены павінны ўлічыць асаблівую сітуацыю беларускіх сем'яў, у тым ліку тых, чые сваякі ўжо атрымалі чэшскае грамадзянства і пры гэтым не маюць дзейнага беларускага пашпарта. 
a
ПрагaPexels /pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр замежных справаў Чэхіі Петр Мацінка ўнёс ва ўрад краіны прапанову аб змяненні візавых правілаў для сваякоў беларусаў, якія жывуць у Чэхіі. Дэмакратычныя сілы Беларусі падзякавалі міністру за выкананне дадзеных ім абяцанняў, паведамляе «Белсат».

Прапанаваныя змены павінны ўлічыць асаблівую сітуацыю беларускіх сем'яў, у тым ліку тых, чые сваякі ўжо атрымалі чэшскае грамадзянства і пры гэтым не маюць дзейнага беларускага пашпарта. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прадстаўніцтва дэмакратычных сілаў у Чэхіі.

Паводле прапановы, магчымасць падаваць заявы на кароткатэрміновыя візы для наведвання сямʼі будзе пашыраная на найбліжэйшых сваякоў грамадзян Чэхіі, а таксама беларусаў, якія маюць у краіне доўгатэрміновы або пастаянны дазвол на жыхарства.

У прадстаўніцтве дэмакратычных сілаў Беларусі выказалі спадзяванне, што прапанова будзе ўхваленая, і адзначылі, што гэта дапаможа захаваць важныя сямейныя і чалавечыя сувязі паміж беларусамі, якія жывуць у Чэхіі, і іх блізкімі.

Нагадаем, што на запыт намесніка кіраўніцы АПКБ Паўла Латушкі ў Консульскім дэпартаменце МЗС Польшчы пацвердзілі, што беларусы з гуманітарнымі візамі, дазволамі на часовы побыт або дадатковай абаронай маюць права запрашаць бліжэйшых сваякоў па натарыяльна завераных натарыўсам запрашэннях.

вс