Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна ўвяла санкцыі супраць дзвюх беларускіх кампаній, датычных да «незаконнага вывазу збожжа» з акупаваных тэрыторый

15.08.2026 15:26
Кіеў рэгулярна ўводзіць санкцыі супраць беларускіх кампаній. 
.
Збожжа. skyradar/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўключыў дзве беларускія кампаніі ў санкцыйны спіс Украіны.

Гаворка ідзе пра зарэгістраваныя ў Мінску фірмы «Ростаграінвест» і «Трыял эксперт». Ва ўказе Зяленскага гаворыцца, што гэтыя кампаніі «датычныя да незаконнага вывазу ўкраінскага збожжа з часова акупаваных тэрыторыяў Украіны», паведамляе Радыё «Свабода» са спасылкай на партал «Позірк».

Асноўны від дзейнасці першай кампаніі — оптавы гандаль збожжам, насеннем і кармамі для сельскагаспадарчых жывёлаў. На сайце другой пазначана, што яна вырабляе, разлівае і фасуе раслінныя алеі. Вытворчасць размешчаная ў Наваельні Дзятлаўскага раёну Гродзенскай вобласці.

Кіеў рэгулярна ўводзіць санкцыі супраць беларускіх кампаній. У асноўным яны звязаныя з вайскова-прамысловым комплексам. Так, 3 жніўня Украіна ўнесла ў санкцыйны спіс кампаніі з Оршы і Маладзечна.

вс