Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ГУР Украіны ацаніла верагоднасць новага наступу Расіі з Беларусі

18.08.2026 08:01
Да выбараў Масква будзе імкнуцца дэманстраваць поспехі на асобных участках фронту, а пасля іх можа пачацца новая мабілізацыя. 
-
Беларуска-ўкраінская мяжаNatali Stankevich/Shutterstock

Верагоднасць новага расійскага наступу  з поўначы на Чарнігаўскую або Кіеўскую вобласць залежыць перадусім ад правядзення мабілізацыі ў Расіі. Пра гэта заявіў намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі ў інтэрв’ю «РБК-Украіна».

Паводле Скібіцкага, да выбараў Масква будзе імкнуцца дэманстраваць поспехі на асобных участках фронту, а пасля іх можа пачацца новая мабілізацыя. У выпадку яе правядзення Расія тэарэтычна здольная сфармаваць ударную групоўку да лютага наступнага года.

Разам з тым цяпер разведка Украіны не бачыць прыкмет падрыхтоўкі наступлення з поўначы.

— Няма войскаў для гэтага, — адзначыў Скібіцкі.

Паводле ГУР Украіны, расійская групоўка налічвае каля 670 тысяч вайскоўцаў баявога складу і яшчэ 65 тысяч чалавек у аператыўным рэзерве.

эж