Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Супраць жыхара Лёзна распачалі крымінальную справу за каментар у «Інстаграме»

25.08.2026 18:21
Паводле следчых, мужчына негатыўна выказаўся на адрас намесніка пракурора Лёзненскага раёна.
 , .
МУС Беларусі, міліцыя.здымак з адкрытых крыніц

14 жніўня супраць беспрацоўнага 42-гадовага лёзненца была распачатая крымінальная справа па арт. 369 КК РБ – Абраза прадстаўніка ўлады. Паводле следчых, мужчына негатыўна выказаўся на адрас намесніка пракурора Лёзненскага раёна – напісаў каментар «з выкарыстаннем грубай нарматыўнай лексікі» да адной з публікацый на старонцы ў «Інстаграме» лёзненскай раёнкі «Сцяг перамогі». Пра гэта паведамляе «Віцебская Вясна».

У рэдакцыі каментар выдалілі і паскардзіліся ў міліцыю. Аўтар допіса затрыманы.

вс