Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Анемпадыстава 2026

26.08.2026 15:12
Прэмія ўручаецца за найлепшую кніжную вокладку. Журы вызначыла 8 фіналістаў гэтага сезона.
      2026
Кароткі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2026https://aniempadystau.penbelarus.org/

Прэмія названая ў гонар выдатнага беларускага мастака, дызайнера, паэта і культуролага Міхала Анемпадыстава, які значна паўплываў на візуальную культуру Беларусі.

Заснаваная ў 2019 годзе, прэмія працягвае ўшаноўваць яго творчую спадчыну, адзначаючы аўтараў, якія праз дызайн кніжнай вокладкі ствараюць новыя візуальныя гісторыі.

Прэмію арганізуюць Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L» і кампаніі «Laut».

Сёлета журы прэміі вызначыла 8 фіналістаў. Імі сталі: Аўтар В — вокладка кнігі «W» (зашыфраваны ўдзел), Дзмітрый Дзмітрыеў, Андрэй Фядорчанка — вокладка кнігі «Codex. Imago. Index» Дзмітрыя Дзмітрыева, аўтар К — вокладка кнігі «К» (зашыфраваны ўдзел), Алена Нядзельская — вокладка кнігі «Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер» Змітра Вішнёва,  Аляксандр Пажытак, Ігар Юхневіч — вокладка кнігі «Дзённік 2021–2022» ананімнай аўтаркі, Ліна Хесэ, Ігар Юхневіч — вокладка кнігі «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень, Ліны Хесэ, Сяргей Шабохін — вокладка кнігі «Body in Progress; Целам сваім…» Ганны Комар, Таццяна Шустава — вокладка кнігі «Творы» (тамы 1, 2) Хорхе Луіса Борхеса.

Для таго, каб трапіць у спіс, вокладкі мусілі адпавядаць патрабаванням статута прэміі. Беларускай кнігай лічыцца тая, што адпавядае як мінімум двум з чатырох крытэрыяў: выдадзена ў беларускім выдавецтве; напісана беларускім аўтарам; напісана па-беларуску; змест звязаны з Беларуссю або яе культурай.

Крыніца: Беларускі ПЭН/юл