У маі сярэдні налічаны заробак у Беларусі складаў 3003,5 рубля, у чэрвені, паводле Белстату, ужо складаў 3104,1 рублі. У ліпені бягучага году намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі склала 3172 рублі. То бок адбыўся рост на 168 рублёў.
Пры гэтым заробак у Мінскай вобласці склаў 3235,6 рублёў, Брэсцкай — 2865,9 рублёў, Гродзенскай — 2859,1 рубель, Гомельскай — 2797,4 рублі, Віцебскай — 2697,8 рублёў, Магілёўскай — 2684,8 рублёў.
Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску — 4116,3 рублі. Самыя высокія заробкі зафіксаваны ў работнікаў сферы інфармацыі і сувязі — 6413 рублёў.
юл