Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэжымныя СМІ зноў палохаюць беларусаў «польскай пагрозай»

28.08.2026 11:59
«Гродзенская праўда» апублікавала артыкул пра «падрыхтоўку Польшчы да нападу на Беларусь».
Фрагмент з артыкула дзяржаўнай газеты “Гродзенская праўда”Screenshot z grodnonews.by/

Дзяржаўная газета «Гродзенская праўда» у артыкуле галоўнага рэдактара Таццяны Сяргеевай абвінавачвае Польшчу ў падрыхтоўцы нападу. Аўтарка называе праграму «Усходні меч» «інструментам першага ўдару». На артыкул звярнуў увагу незалежны партал «Позірк. Навіны пра Беларусь».

Пры гэтым вайсковыя чыноўнікі сцвярджаюць адваротнае: міністр абароны Хрэнін дакладваў пра адсутнасць пагроз, а камандуючы ВПС Лукʼяновіч пацвердзіў стабільнасць абстаноўкі на мяжы і наяўнасць узаемадзеяння з суседзямі, нагадвае «Позірк».

Выданне зазначае, што артыкул у дзяржаўнай газеце можа быць прадвеснікам вяртання беларускіх уладаў да ранейшай грознай рыторыкі ў адрас заходніх суседзяў.

Крыніца: «Позірк. Навіны пра Беларусь»/юл


(/)