Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пасля паводкі ў Непале знікла турыстка з Беларусі, МЗС рэкамендуе «улічваць абстаноўку» у рэгіёне пры паездках

28.08.2026 13:30
Tолькі ў Непале загінула не менш за 359 чалавек, больш за 900 лічацца прапаўшымі без вестак.
Пасля паводкі ў НепалеPAP/EPA/NARENDRA SHRESTHA

Турыстка з Беларусі лічыцца сярод зніклых без вестак у выніку паводкі ў Непале, якая адбылася 26 жніўня, паведамляюць дзяржаўныя СМІ са спасылкай на беларускае пасольства ў Індыі. Падрабязнасці ўдакладняюцца.

МЗС Беларусі 27 жніўня распаўсюдзіла заяву ў сувязі з тым, што «на мяжы Непала і Кітая адбыліся разбуральная паводка і сход апоўзняў, выкліканыя землятрусам і анамальнымі ліўнямі».

— Настойліва рэкамендуем беларускім грамадзянам выконваць меры асабістай бяспекі і ўлічваць бягучую абстаноўку ў выпадку неадкладнай неабходнасці паездак у пацярпелы рэгіён і прылеглыя зоны павышанай рызыкі на тэрыторыях Непала, Індыі і Кітая, — гаворыцца ў заяве.

Паводле даных BBC, якія прыводзіць «Позірк», толькі ў Непале загінула не менш за 359 чалавек, больш за 900 лічацца прапаўшымі без вестак. У Тыбеце загінулі тры чалавекі, прапала без вестак — больш за 500.

Аляксандр Лукашэнка некалькімі гадзінамі раней накіраваў спачуванні прэзідэнту Непала Раму Чандры Паўдэлу «у сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку паводкі і апоўзня», старшыні КНР Сі Цзіньпіну — «у сувязі з трагічнымі наступствамі паводкі ў Тыбецкай аўтаномнай акрузе КНР».

аз

Непал: Сотні турыстаў зніклі без вестак пасля паводкі на тыбецкай мяжы

26.08.2026 18:00
Міністэрства замежных спраў Польшчы правярае, ці сярод ахвяраў знаходзяцца грамадзяне Польшчы.