Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Павал Латушка звярнуўся з прапановай да ЕС і Польшчы ўвесці асіметрычныя санкцыі за блакіроўку і прызнанне «экстрэмісцкімі» еўрапейскіх СМІ

29.08.2026 14:32
Прычынай для зваротаў сталі рашэнні беларускіх судоў і Мінінфарма пра прызнанне «экстрэмісцкімі матэрыяламі» польскага дзяржаўнага агенцтва PAP — 28 ліпеня, а таксама тэлевізійнай навінавай сеткі Euronews і праекта ЕС па барацьбе з дэзінфармацыяй EUvsDisinfo — 4 жніўня.
Павел Латушкаyoutube.com/@PavelLatushka/скрыншот

У сувязі з чарговымі атакамі рэжыму Лукашэнкі на інфармацыйную прастору ЕС і прызнаннем «экстрэмісцкімі матэрыяламі» найбуйнейшых медыя-рэсурсаў ЕС, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і кіраўнік НАУ Павал Латушка накіраваў звароты ў Міністэрства замежных спраў Польшчы і Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў з прапановай аб увядзенні мер у адказ супраць рэжыму Лукашэнкі.

Прычынай для зваротаў сталі рашэнні беларускіх судоў і Мінінфарма пра прызнанне «экстрэмісцкімі матэрыяламі» польскага дзяржаўнага агенцтва PAP — 28 ліпеня, а таксама тэлевізійнай навінавай сеткі Euronews і праекта ЕС па барацьбе з дэзінфармацыяй EUvsDisinfo  4 жніўня.

У лістах у адрас МЗС і МУС Польшчы, якое адказвае за нацыянальныя санкцыі Польшчы, а таксама ў адрас Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Павал Латушка падкрэсліў: абвяшчэннем еўрапейскіх СМІ «экстрэмісцкімі» рэжым не толькі пазбаўляе людзей праўдзівай інфармацыі, але і стварае прамую рызыку крымінальнага пераследу для грамадзян Беларусі і краін ЕС, якія з'яўляюцца карыстальнікамі гэтых медыярэсурсаў.

У якасці асіметрычнага адказу каманда НАУ прапанавала Еўрасаюзу і Польшчы ўвесці санкцыі (уключаючы забарону на ўезд у ЕС і замарожванне актываў) супраць ключавых вінаватых у інфармацыйнай агрэсіі:

 Дзяржагенцтва БелТА і прапагандыстаў: эканамічныя і персанальныя абмежаванні супраць структур і асоб, якія займаюцца дэзінфармацыяй замест журналістыкі.

 Суддзяў: персанальныя санкцыі супраць суддзяў, якія выносяць незаконныя рашэнні пра прызнанне СМІ «экстрэмісцкімі».

 Кіраўніцтва Міністэрства інфармацыі Беларусі: чыноўнікаў, якія кіруюць цэнзурай і рэпрэсіямі супраць медыя.

У накіраваных матэрыялах НАУ адзначана, што ЕС не ўводзіў новыя санкцыі за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі з сакавіка 2025 года, а таксама змешчаны заклік да еўрапейскіх партнёраў аднавіць санкцыйны ціск. НАУ перадала дыпламатам дэталёва прапрацаваныя дасье і абгрунтаванні.

10 жніўня 2026 года быў атрыманы афіцыйны адказ ад Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. У дакуменце было паведамлена пра тое, што перададзеныя матэрыялы ўжо накіраваныя на ацэнку для наступнага магчымага ўключэння фігурантаў у нацыянальны санкцыйны спіс Польшчы.

ав