Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прамысловых арганізацый

29.08.2026 17:30
Па выніках першага паўгоддзя 2026 года стратнымі аказаліся 24,9% прадпрыемстваў галіны — амаль кожнае чацвёртае. Годам раней гэты паказчык складаў 16,09%.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Колькасць стратных арганізацый за год павялічылася на 47% — з 396 да 582. Пры гэтым агульны памер чыстай страты гэтых прадпрыемстваў, наадварот, скараціўся на 14,7%  з 2 млрд. 40,1 млн. рублёў да 1 млрд. 739,6 млн. рублёў.

У сярэднім на адну стратную арганізацыю прыпала 2 млн. 989,1 тыс. рублёў чыстых страт супраць 5 млн. 151,8 тыс. рублёў годам раней.

Пры гэтым у цэлым па прамысловасці выручка ад рэалізацыі прадукцыі вырасла на 7,2% і дасягнула 117,8 млрд. рублёў, а чысты прыбытак склаў амаль 6 млрд. рублёў, павялічыўшыся на 19%.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі вырасла з 10/08% да 11/09%, а рэнтабельнасць продажаў  з 8,7% да 9,4%.

thinktanks.pro/ав