Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон

31.08.2026 13:01
У выніку, у Жытомірскай вобласці абвяшчалі паветраную трывогу.
P  -4
Pэактыўны БПЛА «Герань-4»https://d3kybj4keptsfp.cloudfront.net/

Уночы 31 жніўня расійскі рэактыўны беспілотнік выкарыстаў паветраную прастору Беларусі для атакі па Украіне. Паводле ўкраінскага маніторынгавага канала, дрон некалькі хвілін лятаў над Гомельшчынай, каб канчаткова вылецець з Беларусі ва Украіну курсам на зону адчужэння ў Кіеўскай вобласці, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на «Флагшток».

Між тым, калі беспілотнік ужо манеўраваў у раёне Нароўлі, у Жытомірскай вобласці абвяшчалі паветраную трывогу.
Папярэдні залёт на Гомельшчыну расійскага рэактыўнага дрона фіксаваўся раніцай 29 жніўня. А да гэтага, уночы 22 жніўня, над рэгіёнам кружыла «Бандэроль», так і не вылецеўшы ва Украіну.

14 жніўня ўначы фіксаваўся залёт, а днём — вылет расійскага БПЛА з тэрыторыі Чарнобыльскай зоны Беларусі на Кіеўшчыну.
Больш на працягу месяца паведамленняў на маніторынгавых каналах пра парушэнне паветранай прасторы Беларусі не было, aле пралёты дронаў назіралі жыхары Гомельшчыны.

Такім чынам, можна зрабіць выснову, што рэальная колькасць пралётаў расійскiх БПЛА над тэрыторыяй Гомельскай вобласці можа быць значна большай, чым паведамляюць афіцыйныя крыніцы.

IAR/аз