Амаль 260 замежнікаў пакінулі Польшчу на мінулым тыдні — з 24 па 30 жніўня. Яны выехалі з краіны ў адпаведнасці з рашэннямі аб вяртанні.
Больш за палову з іх пакінулі Польшчу добраахвотна. Часцей за ўсё такія абавязацельствы выконвалі грамадзяне Украіны — 39 чалавек, Беларусі — 36 і Грузіі — 15.
Яшчэ частка замежнікаў была вымушаная пакінуць Польшчу прымусова. Сярод іх найбольш было грамадзян Украіны — 37 чалавек, Калумбіі — 12 і Грузіі — 10.
Як паведамляюць польскія ўлады, сярод асоб, у дачыненні да якіх прымяняліся рашэнні аб вяртанні, былі людзі, якія дапамагалі незаконна перасякаць польскую мяжу, удзельнічалі ў нападах, кіравалі аўтамабілем без адпаведных правоў, здзяйснялі рабаванні або захоўвалі наркотыкі.
Паводле польскага боку, гэтыя асобы маглі ствараць пагрозу нацыянальнай бяспецы, а таксама грамадскай бяспецы і парадку.
нг