Летам выйшаў юбілейны, дзясяты нумар беларускага навукова-папулярнага зіну «Pamyłka». Каманда выдання адзначае, што за гэты час супольнасць прайшла вялікі шлях, і прапануе чытачам зазірнуць за кулісы праекта — даведацца больш пра яго ўнутраную кухню і планы на будучыню.
Адначасова супольнасць зіну «Pamyłka» абвясціла пра старт другой навуковай прэміі «Бізон Гіґс — 2026». Першая прэмія адбылася ў 2024 годзе, а цяпер арганізатары плануюць паўтарыць яе і зноў адзначыць беларускіх навукоўцаў.
«Бізон Гіґс» — гэта прэмія супольнасці беларусаў для беларускіх навукоўцаў, якія працуюць у галіне натуральных, дакладных навук або навук пра Зямлю. Далучыцца да прэміі можна не толькі як навуковец, але і як прыхільнік беларускай навукі.
Як паўдзельнічаць?
Па-першае, можна намінаваць беларускага навукоўца. Арганізатары прапануюць заяўляць людзей, якія працуюць у навуцы, дасягнулі значных вынікаў або ўдзельнічаюць у важных, на думку ўдзельніка, праектах. Намінаваць навукоўца можа любы беларус.
Па-другое, можна падтрымаць прызавы фонд фінансава. Ён фармуецца з унёскаў навукоўцаў, прыхільнікаў прэміі і мецэнатаў. Сёлета арганізатары плануюць сабраць 1000 еўра.
Па-трэцяе, калі спіс намінантаў будзе сфармаваны, кожны зможа прагаласаваць за свайго навукоўца.
Сачыць за графікам этапаў прэміі можна ў сацсетках зіна.
ав