Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Мінску на 1 верасня «заклалі выбуховыя прылады» у бальніцах і школах

01.09.2026 12:47
Цяпер міліцыя спрабуе ўстанавіць аўтараў паведамленняў.
Школакрыніца: Hrodna.life

Сёння ў Мінску ў медыцынскія і навучальныя ўстановы паступілі электронныя паведамленні аб закладзеных выбуховых прыладах. Яны апынуліся ілжывымі, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, на што звярнуў увагу Reform.by

«На месца неадкладна прыбылі сапёрна-піратэхнічныя групы. Спецыялісты абследавалі названыя аб'екты і прылеглую тэрыторыю. Небяспечных прадметаў і выбуховых прылад не выяўлена», — распавялі ў ГУУС.

Цяпер міліцыя спрабуе ўстанавіць аўтараў паведамленняў.

яс