Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Наваполацку суд забраў у прадпрыемства аднаго з найлепшых слесараў 

01.09.2026 13:31
За абразу Лукашэнкі асудзілі 49-гадовага жыхара Наваполацка.
Наваполацкhttps://t.me/vicspring/5766

Мужчына быў затрыманы некалькі месяцаў таму і змешчаны ў віцебскі СІЗА-2. Пра гэта стала вядома «Віцебскай Вясне». Суд прыгаварыў яго да трох гадоў «хатняй хіміі» — абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Што канкрэтна яму ставілі ў віну, пакуль невядома.

Паводле звестак праваабаронцаў, да арышту мужчына працаваў на Наваполацкім заводзе тэхналагічных канструкцый і лічыўся адным з найлепшых слесараў. 30 траўня мінулага года ён заняў другое месца ў прафесійных спаборніцтвах.

яс