Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міжнародная федэрацыя баскетбола зняла абмежаванні з асобных гульцоў з Беларусі і Расіі

02.09.2026 13:14
Змяненне матываванае адменай ранейшых рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) адносна абмежаванняў для спартсменаў з Беларусі і Расіі.
.
.Schorsch/Pixabay/CC0

Рашэннем Выканкама Міжнароднай федэрацыі баскетбола (ФІБА) знятыя ўсе абмежаванні для гульцоў, трэнераў, суддзяў, камісараў і іншых афіцыйных асобаў у баскетболе і баскетболе 3х3.

Як адзначае прэс-служба арганізацыі, расійскія і беларускія гульцы «могуць удзельнічаць, а афіцыйныя асобы могуць прызначацца на ўсе спаборніцтвы ФІБА з неадкладным уступленнем рашэння ў сілу».

Змяненне матываванае адменай ранейшых рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) адносна абмежаванняў для спартсменаў з Беларусі і Расіі.

Разам з тым абмежаванні для нацыянальных зборных Беларусі і Расіі пакуль застаюцца ў сіле. Пытанне аб іх магчымым вяртанні да міжнародных спаборніцтваў ФІБА плануе разгледзець асобна на пасяджэнні Цэнтральнага савета ў снежні 2026 года.

Позірк/ав