Судовую сістэму Беларусі плануюць перавесці на «лічбу» і аб'яднаць усе суды краіны ў адзіную інфармацыйную сістэму. Пра гэта заявіў старшыня Вярхоўнага суда Андрэй Швед. Паводле яго слоў, адзіная сістэма павінна звязаць усе 165 судоў Беларусі і зрабіць судовыя працэсы больш аператыўнымі.
Беларускія спецыялісты вывучаюць досвед Расіі. У прыватнасці, адпаведныя тэхналогіі цяпер аналізуюць у Вярхоўным судзе РФ.
— З улікам нашых магчымасцяў мы цяпер абавязаныя ўкараніць гэтыя тэхналогіі ва ўсе судовыя працэсы, — заявіў Швед.
Паводле яго ацэнкі, стварэнне адзінай інфармацыйнай сістэмы можа заняць ад пяці да сямі гадоў.
Швед прызнаў, што наперадзе «цяжкая і карпатлівая праца».
Еўрарадыё/ав