Юрыстка Праваабарончага цэнтра «Вясна» Святлана Галаўнёва пракаментавала гісторыю былой палітзняволенай расіянкі, якую пасля адбыцця пакарання прымусова выслалі з Беларусі. Яна патлумачыла прававыя супярэчнасці ў прысудзе і незаконнасць дзеянняў сілавікоў падчас начной высылкі людзей.
Праблема пераследу і высылкі замежных грамадзян за ўдзел у мірных пратэстах застаецца ў цені больш масавых рэпрэсій, лічыць экспертка.
— Падобныя выпадкі былі і ў 2020 годзе, калі нават за адміністрацыйнае, а не крымінальнае пакаранне паводле арт. 23.34 грамадзяне Расіі сутыкаліся з дэпартацыямі.
Пры гэтым юрыстка звяртае ўвагу і на саму працэдуру высылкі. Сілавікі пасярод ночы высадзілі замежнікаў з машыны на трасе каля лесу. Сярод іх быў чалавек, які, паводле сведчання былой палітзняволенай, на той момант яшчэ нават не меў рашэння суда.
Паводле Святланы Галаўнёвай, такія дзеянні не адпавядаюць усталяванай заканадаўствам працэдуры прымусовай высылкі.
нг