Міністэрства інфармацыі Беларусі 16 верасня абнавіла рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведамляе «Вясна».
Сярод новых пазіцый — Instagram-акаўнт «Оля Токарчук», які вядзе блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук. Таксама ў спіс унеслі Instagram-старонку «stepanovna4866», TikTok-акаўнты: «Жизнь с нуля», «Жизнь с нуля 2», belprogect, Threads-акаўнт «Глеб» (horiziro), Telegram-канал «Дурніца news».
Вольга Такарчук — беларуская блогерка, якая стала вядомая дзякуючы асабістаму YоuТубe-каналу «Оля Токарчук», які пачала актыўна развіваць у 2020 годзе. Паводле яе слоў, на момант затрымання ў яе было амаль 38 тысяч падпісчыкаў. Яна сама здымала відэа, прыдумляла тэмы, мантавала і публікавала матэрыялы. Вольга кажа, што канал для яе мае асаблівае значэнне, бо прайшоў разам з ёй праз 2020 год, затрыманне і зняволенне.
Жанчына адбывала пакаранне ў калоніі, а пасля вызвалення працягнула займацца блогерскай і медыйнай дзейнасцю. У 2026 годзе стала адной з вядоўцаў незалежнага інфармацыйна-забаўляльнага шоу «Вечаровы кефір», якое выходзіць на асобным YouTube-канале. Гэта інфармацыйна-забаўляльнае шоу пра беларускія падзеі. Разам з ёй перадачу вядзе Яўген Салянкоў.
аз