Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады Беларусі адмовіліся даць найвышэйшую ахову драўляным цэрквам Палесся

27.09.2026 10:58
Тым часам помнікі ў Здзітаве і Альтушы ашалёўваюць сайдынгам, змяняюць іх выгляд, а некаторыя храмы гінуць у пажарах. Нядаўна цалкам згарэла драўляная царква ў Сцяпанках.
      , 2019 .
Царкава ў Олтушы Маларыцкага раёна падчас "мадэрнізацыі", 2019 г. Фота: https://t.me/spadczyna

Міністэрства культуры Беларусі адмовілася надаць найвышэйшую катэгорыю аховы ўнікальным драўляным цэрквам Палесся, якія намінаваныя ў Папярэдні спіс сусветнай спадчыны UNESCO. Намініраванне «Культавага драўлянага дойлідства Палесся XVII–XVIII стагоддзяў» Беларусь падала яшчэ ў 2004 годзе. Пра гэта паведамляюць «Радыё Свабода» і Telegram-канал «Спадчына».

Паводле беларускага Кодэксу аб культуры, аб’екты з такой намінацыі павінны мець найвышэйшую катэгорыю гісторыка-культурнай каштоўнасьці — «0». Аднак за больш як 20 гадоў ніводная з палескіх цэркваў гэтага статусу не атрымала.

У адказе Міністэрства культуры заявіла, што знаходжанне ў Папярэднім спісе UNESCO і адпаведная норма Кодэксу не ствараюць для дзяржавы юрыдычных абавязкаў.

Тым часам помнікі ў Здзітаве і Альтушы ашалёўваюць сайдынгам, змяняюць іх выгляд, а некаторыя храмы гінуць у пажарах. Нядаўна цалкам згарэла драўляная царква ў Сцяпанках.

эж