Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пяцярых беларускіх добраахвотнікаў палка Кастуся Каліноўскага завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў калоніі

28.09.2026 12:30
Паколькі яны знаходзяцца за межамі Беларусі, таму суд праходзіў у парадку спецыяльнай вытворчасці.
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінскі гарадскі суд 14 верасня завочна вынес прысуд пяці беларусам. Юрыя Макітава асудзілі на 20 гадоў калоніі, Крысціну Станкевіч, Міхаіла Чупрынскага, Мікалая Бойку і былую палітзняволеную Наталлю Нікіціну — на 12 гадоў.

Як паведамляе «Вясна», ім інкрымінавалі шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 2 арт. 290-5 (удзел у тэрарыстычнай арганізацыі), ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 361-5 (праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці).

У траўні 2026 года Следчы камітэт распачаў у дачыненні да іх спецыяльную вытворчасць — працэдуру, якая дазваляе расследаваць і разглядаць крымінальную справу без фізічнай прысутнасці абвінавачанага ў Беларусі. У чэрвені расследаванне скончылі і перадалі справу генеральнаму пракурору для накіравання ў суд. А 20 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся завочны працэс.

Усіх пяцярых суд звязаў з палком імя Кастуся Каліноўскага — беларускім добраахвотніцкім падраздзяленнем, створаным пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. Цяпер яны знаходзяцца за межамі Беларусі, таму суд праходзіў у парадку спецыяльнай вытворчасці. Такая працэдура прымяняецца ў дачыненні да людзей, якія знаходзяцца па-за межамі краіны і не з'яўляюцца па выкліках следства або суда.

аз