Беларус Леў Міхееў, якога пасля высылкі з Грузіі затрымалі на армянскай мяжы праз міждзяржаўны вышук па запыце беларускіх уладаў, вызвалены, паведамляе Аб’яднаны Пераходны Кабінет.
З учорашняга вечара ў справу заангажаваліся беларускія праваабаронцы ў Грузіі і Арменіі, прадстаўнікі армянскага і грузінскага бакоў, а таксама юрысты Офіса Святланы Ціханоўскай. Каманда каардынавала дзеянні і звязвалася з тымі, хто мог дапамагчы дамагчыся як мага хутчэйшага вызвалення беларуса.
— Уся каманда з учорашняга вечара, даведаўшыся пра затрыманне Льва, працавала, каардынавала свае дзеянні і звязвалася з усімі, хто мог дапамагчы дамагчыся яго як мага хутчэйшага вызвалення, — адзначыла выконваючая абавязкі прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Юлія Міцкевіч.
Леў Міхееў таксама мае намер дамагацца прававой ацэнкі дзеянняў грузінскіх уладаў у сувязі з гэтай сітуацыяй. Пазней для гэтага будуць аформлены неабходныя даверанасці.
Гэты выпадак таксама прыцягнуў сур’ёзную ўвагу грузінскіх праваабаронцаў да праблемы прымусовага выдалення беларусаў з Грузіі. Кейс Льва стаў адным з першых, які прыцягнуў да гэтай праблемы такую ўвагу.
аз