Беларускія ўлады разлічваюць, што ў 2027 годзе эканоміка вырасце на 1,9%, рэальныя даходы насельніцтва — на 3%, а інфляцыя не перавысіць 6%, паведамляе «Наша Ніва».
Паводле зацверджанага Аляксандрам Лукашэнкам указу, інвестыцыі ў асноўны капітал павінны павялічыцца на 3,1%, а экспарт тавараў і паслуг — на 2,9%. Рост экспарту плануецца забяспечыць за кошт супрацоўніцтва з Кітаем, Расіяй, краінамі СНД і так званай далёкай дугі.
Урад павінен на працягу двух месяцаў зацвердзіць падрабязны план сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2027 год.
Асобным указам пра грашова-крэдытную палітыку ўстаноўлена, што міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі павінны складаць не менш за 12,8 мільярда долараў. Аб’ём інвестыцыйнага фінансавання плануецца павялічыць як мінімум на 13%, а доля праблемных банкаўскіх актываў не павінна перавысіць 10%.
Лукашэнка таксама ўхваліў перадачу ў Палату прадстаўнікоў праектаў рэспубліканскага бюджэту, зменаў у Падатковы кодэкс і бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2027 год.
аз