Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эстонія забараняе транзіт збожжа з Беларусі і Расіі

01.10.2026 15:32
Урад уводзіць нацыянальныя санкцыі, каб не дапамагаць Расіі змякчаць наступствы развязанай вайны.
ЗбажынаArcaion/pixabay.com/CC0 Public Domain

Эстонія забараняе транзіт збожжа з Беларусі і Расіі праз сваю тэрыторыю. Адпаведнае рашэнне 1 кастрычніка прыняў урад краіны, паведамляе «Еўрарадыё».

— Расія атакуе ўкраінскія парты і перашкаджае выхаду ўкраінскага збожжа на сусветныя рынкі. Было б цынічна адначасова з гэтым дазваляць Расіі экспартаваць уласнае збожжа праз нашы парты. Эстонія гэтага не дапусціць, — цытуе словы міністра замежных спраў Маргуса Цахкны «Новая газета Балтия».

Ён дадаў, што ўрад уводзіць нацыянальныя санкцыі, каб не дапамагаць Расіі змякчаць наступствы развязанай вайны.

У МЗС Эстоніі кажуць, што транзіту расійскага збожжа праз Эстонію дагэтуль практычна не было. Але Расія шукае новыя экспартныя маршруты і выказвае цікавасць да выкарыстання эстонскіх партоў. Прэвентыўная забарона перашкодзіць у стварэнні новага транзітнага маршруту для расійскага збожжа.

Раней Латвія заявіла, што намерана ўвесці 300-адсоткавыя пошліны на збожжа з Беларусі і Расіі.

аз

Экспарт беларускага збожжа ў Латвію вырас у 913 разоў 

29.09.2026 09:22
Са студзеня праз Латвію прайшло 116,8 тысячы тон беларускіх збожжавых культур — у 913 разоў больш, чым за ўвесь 2025 год.