Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускі ПЭН запрашае на цырымонію ўручэння прэміі імя Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку

01.10.2026 16:35
«Прыходзьце сустрэцца з беларускай кніжнай супольнасцю», – заахвочвае беларускі нацыянальны цэнтр ПЭН-клуба.
Беларыскі ПЭН запрашае на цырымонію ўручэння прэміі імя Міхала Анемпадыстава facebook.com/penbelarus.org

24 кастрычніка ў Варшаве адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2026 за найлепшую кніжную вокладку, паведамляе Беларускі ПЭН і запрашае на вечар, прысвечаны беларускаму кніжнаму дызайну і тым, хто стварае візуальны вобраз беларускага кнігадруку.

У праграме, між іншым, цырымонія ўзнагароджання прэміяй Анемпадыстава, выстава кніжных вокладак з кароткага спіса прэміі і прэзентацыя выдання «Форма прысутнасці» і дыскусія «Што адрознівае добрую вокладку ад выдатнай?» разам з лаўрэатамі мінулых гадоў.

— Прыходзьце сустрэцца з беларускай кніжнай супольнасцю, пазнаёміцца з новымі людзьмі і пагаварыць пра кнігі і, магчыма, прыдумаць нешта разам!, — запрашае Беларускі ПЭН.

Мерапрыемства адбудзецца 24 кастрычніка ад 16.00 да 19.30 у «REDAKCJA BAR» на вуліцы Маршалкоўскай 21/25 у Варшаве. Уваход вольны.

аз