Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Павел Латушка: РФ выкарыстоўвае беларускую інфраструктуру для правакацый у рэгіёне Балтыйскага мора

01.10.2026 17:30
Сотні беларускіх прадпрыемстваў працуюць на абаронную прамысловасць Расіі, кажа прадстаўнік беларускай апазіцыі.
K
Kіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушкаt.me/latushka

Расія выкарыстоўвае беларускую інфраструктуру не толькі для навядзення беспілотнікаў пры ўдарах па Украіне, але і для правакацый у рэгіёне Балтыйскага мора, заявіў прадстаўнік дэлегацыі Каардынацыйнай рады ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка на брыфінгу па сітуацыі ў Беларусі для Еўрапейскай народнай партыі ў межах сесіі ПАСЕ 30 верасня ў Страсбургу, паведамляе «Позірк».

— Важна не мець ніякіх ілюзій з гэтай нагоды: [Аляксандр] Лукашэнка не «пасярэднік». Лукашэнка — агрэсар і прамы саюзнік Крамля, — цытуе палітыка тэлеграм-канал «Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду».

Асобна ён адзначыў, што «апошнім часам былі распачатыя дзясяткі маштабных вайсковых вучэнняў з удзелам узброеных сіл усіх родаў войскаў», сотні беларускіх прадпрыемстваў працуюць на абаронную прамысловасць Расіі.

Ніякіх зменаў у рэпрэсіўнай унутранай палітыцы беларускіх уладаў не адбываецца, дадаў спікер: «Калі палітычныя зняволеныя выходзяць на волю, рэжым адпраўляе ў турму новых людзей на іх месца. Сёння гэта ператварылася ў канвеер рэпрэсій. Шырокамаштабныя рэпрэсіі працягваюцца штодня».

Паводле меркавання палітыка, Вашынгтон мае «інструменты нетрадыцыйнай дыпламатыі, валодае неабходным уплывам і рэсурсамі для вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення рэпрэсій». Адначасова члены ЕС і іншыя дэмакратычныя краіны павінны «паслядоўна ўжываць санкцыйныя механізмы як рычаг для дасягнення рэальных, сістэмных зменаў у Беларусі», лічыць ён.

Пасля вяртання Дональда Трампа ў Белы дом на пачатку 2025 года актывізаваліся публічныя кантакты прадстаўнікоў ЗША і беларускіх уладаў. Па выніках сустрэч Лукашэнкі з амерыканскімі дэлегацыямі, якія сталі перыядычна прыязджаць у Мінск, на свабоду пачалі выходзіць групы палітвязняў (пры гэтым рэпрэсіі ў краіне не спыніліся).

аз