Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рыжанкоў назваў вызваленне палітвязняў «мінімальнымі выдаткамі» ў перамовах з ЗША

02.10.2026 09:23
Функцыянер таксама заявіў, што Мінск разлічвае на «нармальныя, добрыя» адносіны з Вашынгтонам і гатовы надалей аднаўляць сувязі паміж абедзвюма сталіцамі.
 .
МЗС Беларусі.Фота: БелаПАН

Максім Рыжанкоў назваў вызваленне палітвязняў адным з фактараў развіцця адносін Беларусі і ЗША. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі заявіў у інтэрв’ю ТАСС, на якое спасылаецца Reform.news.  Вызваленне палітвязняў чыноўнік рэжыму Лукашэнкі назваў «мінімальнымі выдаткамі, за якімі стаіць вырашэнне дастаткова сур’ёзных эканамічных пытанняў».

— Вядома, ёсць пэўныя раздражняльнікі, якія іх крыху стрымліваюць на шляху. Гэта ў тым ліку зняволеныя, якіх яны пакрысе спрабуюць выцягнуць. І прэзідэнт, увогуле, не пярэчыць у пэўнай ступені, таму што гэтыя людзі, часткова некаторыя, ужо ўсвядомілі свае паводзіны, іншыя адседзелі пэўны час і разумеюць, што лепш не трапляць туды зноў. З пункту гледжання таго, што гэта ўсё ж спрыяе нармалізацыі адносін, гэта нават выгадна. І гэта зразумеюць нашы людзі, — сказаў Рыжнакоў.

Функцыянер таксама заявіў, што Мінск разлічвае на «нармальныя, добрыя» адносіны з Вашынгтонам і гатовы надалей аднаўляць сувязі паміж абедзвюма сталіцамі.

эж