Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Свабода пераможа рабства!». Мікалай Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі місіі ЕС у Беларусі

02.10.2026 13:20
Палітык падкрэсліў значэнне падтрымкі з боку вольнага свету, у якой ЕС адыгрывае самую значную ролю.
  ( ).
Мікалай Статкевіч (архіўны здымак). screen/youtube, канал Мікалая Статкевіча на You Tube

Мікалай Статкевіч сустрэўся з афіцыйнымі прадстаўнікамі місіі Еўрасаюза ў Беларусі, пра гэта палітык паведаміў у сваім Telegram-канале.

Экс-палітвязень пры нагодзе выказаў сваю ўдзячнасць кіруючым структурам ЕС за дапамогу Украіне ды салідарнасць з «падняволенымі краінамі рэгіёну».

— Цяперашнія рэгіянальныя войны (абарончая ва Украіне і халодная грамадзянская ў нас) — найперш войны за каштоўнасці, дзе сілы свабоды супрацьстаяць сілам тыраніі. У гэтых войнах вызначыцца не толькі лёс рэгіёна і кантынента, але і будучыня ўсёй планеты. Падтрымка з боку вольнага свету, у якой ЕС адыгрывае самую значную ролю, паказвае, што мы не самотныя ў сваёй барацьбе, што сілы свабоды ў свеце пераважаюць сілы тыраніі. І што, урэшце, свабода пераможа рабства, — напісаў палітык.

аз