Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі ліквідуюць кампанію, супраць якой ЗША ў траўні ўвялі санкцыі за гандаль зброяй з Іранам

02.10.2026 14:30
Санкцыі супраць кампаніі пашырылі пасля высвятлення таго, што яна была часткаю схемы закупкі Іранам кітайскіх зенітна-ракетных комплексаў.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі праз паўтара месяца пасля ўводу санкцыяў ЗША пачалі працэс ліквідацыі мінскай кампаніі «Армары Альянс», якую падазравалі ў пастаўках Ірану зброі і вайсковых тэхналогіяў, паведамляе «Свабода».

Як вынікае з інфармацыі парталу kartoteka.by, працэс ліквідацыі пачалі сёлета 18 чэрвеня. Санкцыі супраць «Армары Альянс» і яе кіраўніка, грамадзяніна Беларусі Мухамадалі Талібава, увялі 8 траўня, а 10 чэрвеня ўзмацнілі.

ТАА «Армары Альянс» зарэгістраванае ў Мінску 22 кастрычніка 2021 года. У статуце адзначаецца, што асноўны від дзейнасці кампаніі — «гуртавы гандаль іншымі машынамі і абсталяваннем».

ЗША ўвялі санкцыі пасля атрымання вынікаў расследавання Офіса кантролю замежных актываў (OFAC) аб тым, што фірма выкарыстоўвалася як «пракладка» для закупкі у абыход санкцыяў для іранскага Цэнтру інавацыяў і тэхналагічнай супрацы. «Армары Альянс» хавала канчатковага атрымальніка тавараў, сярод якіх былі кампаненты для іранскіх праграмаў стварэння балістычных ракет, дронаў Shahed і звычайных узбраенняў.

Санкцыі супраць беларускай кампаніі пашырылі пасля высвятлення таго, што яна была часткаю схемы закупкі Іранам кітайскіх зенітна-ракетных комплексаў.

аз

У ЗША назвалі дату абвяшчэння выраку беларусу за кантрабанду падсанкцыйных тавараў у Расію

01.10.2026 14:30
Суд разглядаў справу беларуса чатыры дні і прызнаў яго вінаватым.