Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літва пазбаўленая права правесці этап Кубка свету па пяцібор’і праз нядопуск да спаборніцтваў беларусаў

20.10.2026 13:01
7 траўня 2026 года МАК заявіў, што больш не рэкамендуе якіх-небудзь абмежаванняў на ўдзел беларускіх спартсменаў у спаборніцтвах.
Сцяг Літвыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я (UIPM) пазбавіў Літву права правесці ў наступным годзе ў Каўнасе этап Кубка свету па сучасным пяцібор’і праз нядопуск да спаборніцтваў спартсменаў з Беларусі і Расіі, паведамляе «Позірк» са спасылкай на Федэрацыю сучаснага пяцібор’я Літвы.

Паводле слоў прэзідэнта літоўскай федэрацыі Юстынаса Кіндэрыса, рашэнне Міжнароднaга саюза сучаснага пяцібор’я не стала для яго нечаканасцю.

— Сумна, таму што хацелася б, каб нашу шматгадовую працу па арганізацыі чэмпіянатаў і заваяванні медалёў больш паважалі і разумелі, — сказаў прэзідэнт.

Раней Міністэрства адукацыі, навукі і спорту Літвы асудзіла рашэнні міжнародных спартыўных арганізацый змякчыць абмежаванні ў дачыненні да прадстаўнікоў Расіі і Беларусі. Ведамства пацвердзіла, што рэкамендацыі нацыянальным спартыўным федэрацыям не запрашаць і не дапускаць спартсменаў дзвюх краін да спаборніцтваў, якія праводзяцца ў Літве, застаюцца нязменнымі.

7 траўня 2026 года выканкам МАК заявіў, што «больш не рэкамендуе якіх-небудзь абмежаванняў на ўдзел беларускіх спартсменаў, уключаючы каманды, у спаборніцтвах, якія праводзяцца міжнароднымі федэрацыямі і арганізатарамі міжнародных спартыўных мерапрыемстваў».

МАК «адмяніў рэкамендаваныя ўмовы ўдзелу для міжнародных федэрацый і арганізатараў міжнародных спартыўных мерапрыемстваў ад 28 лютага 2022 года і 28 сакавіка 2023 года ў той частцы, якая тычыцца Беларусі і беларускіх спартсменаў».

Пасля гэтага аб допуску беларускіх спартсменаў на свае спаборніцтвы на роўных умовах з прадстаўнікамі іншых краін заявілі аб’яднанні па каратэ, гімнастыцы, фехтаванні, веласпорце, спартыўных танцах, більярдзе, водных лыжах, боксе, тайскім боксе, сучасным пяцібор’і і валейболе, парусным спорце, барацьбе, цяжкай атлетыцы, а таксама Міжнародная федэрацыя студэнцкага спорту, пад эгідай якой у 2027 годзе адбудуцца летняя і зімовая ўніверсіяды.

aз

Міжнародная федэрацыя тэніса не падтрымала вяртання зборных Расіі і Беларусі ў спаборніцтвы

14.10.2026 13:30
Федэрацыя тэніса Украіны заяўляе, што «працягне працу, накіраваную на недапушчэнне вяртання Расіі і Беларусі ў міжнародныя камандныя тэнісныя спаборніцтвы».