Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На вызваленую журналістку Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу

04.11.2026 18:04
«Вось такім чынам мяне Радзіма павіншавала з днём народзінаў», — пракаментавала Андрэева.
 .
Кацярына Андрэева.Viktar Korbut / Polskie Radio

Супраць журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай, якая правяла за кратамі больш за пяць гадоў і была вызваленая ў сакавіку, распачалі новую крымінальную справу. Яе бацькоў выклікаюць у Следчы камітэт Беларусі.

Як паведамляе тэлеканал, справу вядзе Бабруйскае ўпраўленне СК. Следчы патэлефанаваў бацькам журналісткі і запатрабаваў з'явіцца ў Мінску ў будынак Следчага камітэта.

— Вось такім чынам мяне Радзіма павіншавала з днём народзінаў, — пракаментавала Андрэева.

Журналістка лічыць новую справу праявай транснацыянальных рэпрэсій і асабліва непакоіцца за здароўе родных, якія засталіся ў Беларусі.

Андрэеву затрымалі ў лістападзе 2020 года за трансляцыю з мінскай «плошчы Пераменаў». Спачатку яе асудзілі на два гады калоніі, пазней — на восем гадоў паводле абвінавачання ў «здрадзе дзяржаве». У сакавіку 2026 года журналістку памілавалі і прымусова вывезлі ў Літву. Цяпер яна жыве ў Польшчы.

Паводле дадзеных Беларускай асацыяцыі журналістаў, за кратамі цяпер у Беларусі знаходзяцца 15 супрацоўнікаў незалежных СМІ.

эж

Рубрыка «Варшаўскі мост». Кацярына Андрэева: Жыць паводле прынцыпу «мая хата з краю» — небяспечна

02.07.2026 16:01
Пра жыццё за кратамі і свабоду, пра тое, што такое радзіма, разважае наша калега, якая нядаўна выйшла з калоніі рэжыму Лукашэнкі.