У гарадскім пасёлку Азарычы Гомельскай вобласці заўважылі турыстычны ўказальнік з дзіўным надпісам «памятнік жэртвам фашызму». Фота апублікаваў карыстальнік, спытаўшы ў падпісчыкаў: «Ці ёсць тут памылка?»
Відаць, гаворка ідзе пра мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкага лагера смерці, які знаходзіцца ў ваколіцах пасёлка, піша «Наша Ніва».
Выглядае, што рускія словы проста запісаныя беларускімі літарамі.
У каментарах карыстальнікі напісалі, што, канечне, правільна павінна быць «помнік ахвярам», але таксама з'явілася шмат іранічных каментароў тыпу «помнік жэртвам дзяржаўнага двухмоўя».
вс