Дзяржаўны мытны камітэт абнавіў сістэму дыстанцыйнай рэгістрацыі ў электроннай чарзе на перасячэнне мяжы, якая дзейнічае з пачатку гэтага года. Любы грамадзянін можа загадзя зарэгістравацца і прыбыць да пункта пропуску ў назначаны час.
Нядаўна платформа прайшла абнаўленне і наступнае паспяховае тэсціраванне — рэгістрацыя стала больш мабільнай. Новы электронны сэрвіс «Зона чакання» дазволіць заняць месца ў чарзе не толькі са стацыянарнага камп’ютара, але і проста са смартфона з любой кропкі свету, дзе ёсць доступ у інтэрнэт.
Каб усталяваць адпаведны дадатак на Android або стварыць ярлык для хуткага доступу на IOS, неабходна трымацца інструкцый, размешчаных на сайце аператара электроннай чаргі РУП «Белмытсэрвіс».
Дзейныя да гэтага спосабы рэгістрацыі — на сайце або па прыбыцці ў зону чакання — застаюцца актуальнымі.
нг