Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Берасцейцы: Камусьці з чыноўнікаў тэрмінова спатрэбіліся дровы?

19.11.2026 16:13
У горадзе масава высякаюць дрэвы.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: ogorodniki.com

Жыхары Брэста расказалі ў сацсетцы Threads пра высечку зялёных насаджэнняў у гарадскім парку.

— Парк 1 Мая, пілуюць, рубяць дрэвы па ўсім парку, — піша жыхар горада. — Пераважна — здаровыя і прыгожыя.
Вельмі шкада. Каб вырасці да такіх памераў, ім трэба некалькі дзясяткаў гадоў. Вавёркам у парку ўжо няма ніякіх сховішчаў ад холаду, бегаюць па ўсім цэнтры. Усё высечана пад корань, проста няма слоў.

Іншы жыхар горада нагадаў, што падобная сітуацыя ўжо здаралася мінулым летам у Брэсцкай крэпасці:

— Тое самае было мінулым летам у Брэсцкай крэпасці. У самы сезон вывядзення птушанят зачысцілі ўсе дрэвы і кусты на валах. Там увогуле незразумела, каму яны заміналі, нават калі б і ўпалі пры моцным ветры. Камусьці з чыноўнікаў тэрмінова спатрэбіліся дровы?

Берасцейцы ў каментарыях, як заўважыў сайт Charter97.org, пералічылі іншыя месцы горада, дзе таксама высякаюць дрэвы:

— Відавочна ж, што ствалы здаровыя, не трухлявыя. Увесь Брэст так хутка высякуць.

— Па ўсім горадзе дрэвы высякаюць. Камусьці з чыноўнікаў тэрмінова спатрэбіліся дровы?

— Ім толькі дай — усё спілуюць! Не любяць яны дрэвы. Праблема, найхутчэй, у тым, што за гэта адказваюць камунальнікі, а трэба, каб было нейкае гарадское лясніцтва.

— Будзе яшчэ адна вылізаная паляна з галінкамі.

нг